
"Купляйце беларускае" - мантра, з якой засыпаюць і прачынаюцца ўсе беларускія чыноўнікі, незалежна ад рангу, звання і выслугі гадоў. Кажуць, што яны так часта прагаворваюць гэтую фразу, што ўжо самі пачынаюць у яе верыць.

"Купляйце беларускае" - мантра, з якой засыпаюць і прачынаюцца ўсе беларускія чыноўнікі, незалежна ад рангу, звання і выслугі гадоў. Кажуць, што яны так часта прагаворваюць гэтую фразу, што ўжо самі пачынаюць у яе верыць.
Як добранька, што беларуская мова апынулася ў добрых руках! Прынамсі, так ёй пашанцавала ў Беларускім дзяржаўным універсітэце - адміністратары сайту гэтага ўніверсітэта абыйшліся з беларускай мовай вельмі далікатна і нават выдзялілі ёй сціплы, затое самастойны раздел.
Цікавая рэклама кампаніі МТС была заўважана намі на абсягах інтэрнэту, а калі казаць прама - то на шырока вядомым у не менш шырокіх колах LiveJournal.com. Сутнасць рэкламнага флэш-роліку пра роўмінг заключаецца ў тым, што нейкі дзядзя праязжае на аўтамашыне міма мядзведзя з балалайкай, кавуна, птушкі, пальмы, сонейка і вусатага горца з кінжалам і авечкамі. Усё б нічога, але кіроўца дадзенага транспартнага сродку пастаянна базарыць па мабільным тэлефоне!
Варожыя шпіёны і разбуральнікі крохкай беларускай ідэалогіі прабраліся ў самае сэрца апоры і абароны нашай цудоўнай Радзімы - у нашую доблесную і непаўторную армію. Не зразумела, як гэта ў іх атрымалася, але факт дыверсіі навідавоку, нават, калі сказаць больш дакладна, на сцяне: у актавай зале Светлагорскага ваенкамата на самым пачэсным месцы пад Дзяржаўным гербам і партрэтам Прэзідэнта горда красуецца стэнд з тэкстам ваеннай прысягі. І вось менавіта да гэтых некалькіх радкоў, якія павінны прабіць на скупую мужчынскую слязу і абудзіць ў кожным прызыўніку патрэбу ў вяртанні прапісанага ў Канстытуцыі доўгу, менавіта да гэтых двух цудоўных абзацаў дацягнуліся брудныя рукі нядобразычліўцаў.
- Я не ведаю, дзе сёння можна паглядзець беларускія мультфільмы, - заявіў рэжысёр-аніматар і джазавы музыкант Ігар Волчак у інтэрв'ю TUT.by. Але калі чалавек не ведае, дзе можна купіць семак, то гэта не значыць, што ніводная бабка іх не смажыць і не фасуе ў кулёчкі.
Беларуская ідэалогія трымаецца на дзяржаўных сімвалах: сцяг, герб, гімн і прэзідэнт. І толькі грАзныя опы-імпаценты ўсяляк стараюцца дэстабілізаваць ідэалагічную абстаноўку ў краіне.
Абы разумелі. Так звычайна тлумачаць сваё нежаданне выкарыстоўваць беларускую мову рускамоўныя беларусы. Магчыма, па гэтай жа прычыне рускамоўныя пісары пакідаюць няграматныя надпісы-рэкламу на кожным кроку. Цяжка патлумачыць, чым кіраваліся сабакафобы ля Камароўкі, калі пісалі слова “менемалок”. Напэўна, за праверачнае слова яны ўзялі “меньше”. Такая яна “меншая менемалка”.
Беларусь - непрызнаны лідэр у галіне IT. У нас ёсць EPAM, ПВТ, маніторы "Інтэграл", а немаўлятам замест казак чытаюць кнігу "Кампутар для чайнікаў", каб ужо ў сярэднім школьным узросце яны маглі прадаваць у сеціве парнуху і матэрыяльна дапамагаць бацькам да тых часоў, пакуль за імі не прыйдзе ўпраўленне "К".
Галоўнае ў рэкламе - сумленнасць. Пацан сказаў - пацан зрабіў. І пацаноў са сталічнага ЖЭУ №126 не турбуе аб'яўлены год якасці, яны прама заяўляюць: калі патрэбная якасць, то шукай ветра ў полі, а калі не патрэбна - то айда да нас! Цікава, а ці ёсць ў пацаноў у прайсе паслуга "бэк ту новабудоўля" - касыя падаконнікі, шчыліны, дзіравы дах і жудасныя шпалеры?
У сучаснай беларускай навуцы засталося толькі два пытанні, на якія немагчыма знайсці адказ: як прыдумаць вечны рухавік і пазбавіцца ад расійскай энергетычнай залежнасці і якія ж геаграфічныя межы Беларусі. На першае пытанне спрабуе адкзаць Уга Чавес, а адказ на другое ведае грамадскі прэс-цэнтар Дома прэсы. Менавіта там вісіць герб з самым правільным контурам Беларусі. Так што хай заткнуцца тыя, хто патрабуе назад Вільню ці Смаленск, хрэн Украіне замест пінскага Палесся... Прабач, Польшча, але прыйдзецца падзяліцца: За Беласток! Імем прэс-цэнтра!
Выбары-выбары, кандыдаты – … Калі пасля гэтых словаў вы ўзгадалі песню з фільма "Дзень выбараў", то ведайце, што вы несвядомы чалавек! Бо выбары - гэта важнае беларускае дзяржаўнае свята, вакханалія дэмакратыі і буйства тупікоў развіцця краіны..
Старонка 1 з 3